Темы

Павысіць якасць навучання, раскрыць патэнцыял кожнага дзіцяці

Павысіць якасць навучання, раскрыць патэнцыял кожнага дзіцяці

Днямі урачыста-святочная зала райвыканкама была запоўнена тымі, хто ўсклаў на сябе надзвычай адказны абавязак выхоўваць і навучаць дзяцей — у раёне прайшла жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў.

IMG_0164_resultАдкрываючы яе, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Баркоўская павіншавала прысутных з надыходзячым навучальным годам і па традыцыі падвяла вынікі работы ў папярэднім. Падрабязна спы­ніўшыся на дасягненнях вучняў і настаўнікаў у 2015-2016 навучальным годзе — перамогах ва ўсемагчымых конкурсах, высокіх паказчыках асобных вучняў на цэнт­ралізаваным тэсціраванні, удзеле раённых настаўнікаў у навуковых распрацоўках і г. д., начальнік аддзела завастрыла ўвагу і на тым, чаго рэалізаваць не ўдалося, што патрабуе ад педагогаў значна большай выкладкі, над чым актыўна прыйдзецца папрацаваць сёлета. Сярод апошняга нізкая актыўнасць дзяцей у алімпіядным руху, змяншэнне колькасці вучняў — пераможцаў абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, невысокія, у сярэднім па раёне, паказчыкі ЦТ. Вядома, што ўсё вышэйпералічанае, як адзначыла Алена Баркоўская, патрабуе павышэння якасці навучання, раскрыцця патэнцыялу кожнага выхаванца і кожнага школьніка. Гэта і ёсць тая асноўная задача, якая пастаўлена перад педагогамі раёна на новы навучальны год і да рэалізацыі якой яны прыступяць ужо з 1 верасня.

IMG_0141_resultЖнівеньская канферэнцыя — гэта найперш свята. Ад сустрэчы з калегамі пасля летніх адпачынкаў, з пасталеўшымі вучнямі, ад хвалявання: якім ён будзе — новы навучальны год? Таму арганізатары мерапрыемства зрабілі ўсё для таго, каб яно па максімуму было напоўнена прыемнымі ўражаннямі. На працягу ўсяго часу, што доўжылася канферэнцыя, выхаванцы Цэнтра творчасці і сама­дзейныя артысты радавалі прысутных цудоўнымі песнямі, у адрас педагогаў гучала шмат цёплых слоў віншаванняў і падзякі за высакародную працу. Іх выказалі старшыня райвыканкама Аляксандр Осіпаў, намеснік старшыні Святлана Носава, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач. Разам з тым, яны ўручылі ўзнагароды лепшым з лепшых педагогам, установам-пераможцам раённага спаборніцтва па выніках работы за мінулы год: Варатынскай сярэдняй школе (дырэктар Аляксандр Счасновіч) і дзіцячаму садку аг. Варатынь (загадчыца Алена Гарэлька), а таксама пераможцам па выніках падрыхтоўкі да новага навучальнага года — Гарбацэвіцкай сярэдняй школе (дырэктар Людміла Есіна) і яслям-садку в. Вішнёўка (загадчыца Ларыса Праскурня).

Вядома ж, шмат увагі было ўдзелена маладым спецыялістам — апошніх у раён прыбыло 20 чалавек. Звяртаючыся да моладзі, дырэктар Цялушскага ВПК Аляксандр Суровы як вопытны педагог заклікаў іх не баяцца цяжкасцяў, быць з дзецьмі шчырымі і праўдзівымі, каб праз гады пачуць паважлівае: “гэта мой настаўнік”. Не абыйшлі ўчарашніх выпускнікоў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў і падарункамі. Падчас канферэнцыі кожнаму з іх уручылі флэш-назапаш­вальнік і брашуру пра Баб­руйскі раён ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і сувенір ад РК ГА “БРСМ”.

Канферэнцыя педагогаў дала старт навучальнаму году, які заўтра збярэ ў раённыя ўстановы адукацыі тых, каму будаваць будучыню краіны, каб весці іх па незнаёмых і цікавых сцяжынках пазнання навук і жыцця.

IMG_0080_result

Доска почета отдела образования, спорта и туризма Бобруйского райисполкома 2016

  1. Счеснович Александр Константинович — директор Воротынской средней школы Бобруйского района.
  2. Горелько Елена Георгиевна — заведующая детским садом аг. Воротынь Бобруйского района.
  3. Климова Марина Александровна — заместитель директора по учебной работе Ленинского УПК детский сад-средняя школа Бобруйского района.
  4. Смирнова Галина Анатольевна — заместитель директора по воспитательной работе Ленинского УПК детский сад-средняя школа Бобруйского района.
  5. Кондратьева Тамара Васильевна — учитель белорусского языка и литературы Михалевского УПК детский сад-средняя школа Бобруйского района.
  6. Мануленко Ольга Викторовна — учитель биологии Туголицкой средней школы Бобруйского района.
  7. Счеснович Ольга Анатольевна — учитель информатики Воротынской средней школы Бобруйского района.
  8. Бернацкая Анна Брониславовна — учитель географии Бортниковского УПК я/с-средняя школа Бобруйского района.
  9. Сысоева Ирина Эриховна — учитель начальных классов Бортниковского УПК я/с-средняя школа Бобруйского района.
  10. Герасимович Сергей Михайлович — учитель истории и обществоведения Ленинского УПК детский сад-средняя школа Бобруйского района
  11. Романовская Лариса Алексеевна — учитель трудового обучения Осовского УПК детский сад-средняя школа Бобруйского района.
  12. Пляшкевич Оксана Александровна — воспитатель Глушанского УПК детский сад-средняя школа Бобруйского района.

IMG_0083_result

IMG_0030_result

IMG_008_result

IMG_0032_result

IMG_0139_result

IMG_0161_result

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты от нашего района приняли участие в выборах руководящих органов ВНС

24 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском лесхозе внимательно следят за ходом работы исторического ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко заявил о падении авторитета Вашингтона и Лондона на международной арене

24 апреля 2024
Актуально

Трудовые коллективы Бобруйского района смотрят трансляцию работы ВНС

24 апреля 2024
Актуально

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024