Темы

Жыццё без працы — не жыццё

Жыццё без працы — не жыццё

IMG_7210У гэтым на ўсе 100 працэнтаў упэўнена мая суразмоўца, жыхарка аграгарадка Кавалі Алена Анатольеўна Мельнікава (на фота), да якой мы завіталі, каб пацікавіцца, дзе жанчына бярэ час і сілы на такую ўнушальную хатнюю гаспадарку. Пры тым што жыве гаспадыня толькі з дачкой-школьніцай: муж колькі год як памёр, старэйшыя сыны ўжо пакінулі бацькоўскі дом, жывуць у Бабруйску.

Меркаванне, што ходзячы за канём, каровай, маладняком, а таксама свінямі, курамі, качкамі, іншай хатняй жыўнасцю, жанчына ахвяруе часам на сябе, прыгожую, на занятак для душы, неабходнасць хоць зрэдку “выходзіць у людзі”, не пацвердзілася. Усё гэта ў жыцці Алены Анатольеўны прысутнічае. Справіўшыся з абавязкамі на рабочых месцах — няпоўны дзень прыбіральшчыцай у сельвыканкаме, а таксама сацыяльным работнікам у раённым цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва — выканаўшы ўсё па гаспадарцы, жанчына не прапускае ніводнай рэпетыцыі вакальнага гурта ў мясцовым Доме культуры. Таксама знахо­дзіць час, каб хоць трошкі пасядзець за вязаннем, да якога “прысохла”, пераняўшы майстэрства ад рука­дзельніцы-маці. Асобна заўважу пра дом, у якім жыве сям’я. Ён у Мельнікавых дагледжаны. Як у многіх кавалёўцаў — з сучаснымі вокнамі. Акрамя шматлікіх кветнікаў, падворак упрыгожваюць рукатворныя элементы добраўпарадкавання. Гонар гаспадыні і яе творчая праява — азярцо з бусламі, шыкоўная пальма і інш. Тут жа ў двары, у невялічкім гародчыку — акуратныя рады свежапраполатай гародніны. Паабапал дарожкі дагледжаныя яблыневыя дрэўцы.
IMG_7249Самі па сабе напрасіліся пытанні — у колькі Алена Анатольеўна прачынаецца, калі кладзецца спаць і, увогуле, ці мае на апошняе час.Аказалася — мае. Ды яшчэ і сон свой лічыць паўнацэнным.
— Падымаюся ў шэсць, спаць кладуся прыкладна а палове на адзінаццатую, — з усмешкай заўважае мая суразмоўца. — Гэтага хапае, каб дзённая стомленасць пакінула і прыйшла прага да новай працы, да ажыццяўлення задуманага. З-за таго, што дзень пахвілінна распісаны, што ёсць дзеці-памочнікі, зрабіць паспяваю ўсё запланаванае і знахо­джу час на адпачынак. Увогуле, не разумею тых людзей, якія, жывучы ў вёсцы, цураюцца фізічнай працы, імкнуцца адгарадзіцца ад хатняй гаспадаркі. Па мне, дык рух, клопаты і праца — гэта жыццё.
Не ўтрымліваюся ад запытання, як усё ж Алена Анатольеўна адважылася на такую вялікую гаспадарку. У вёсцы па цяперашнім часе і рагуля рэдкасць, а тут яшчэ конь. Дзе і як назапашвае сям’я сена? Ці прыносіць гаспадарка прыбытак?
IMG_7239Карані першага, як аказалася, у сямейным жыцці. Пабраўшыся шлюбам, сквапныя да працы маладыя людзі адразу абзавяліся немалой хатняй фермай. А там пайшлі дзеці, трэба было іх гадаваць. Рагулю трымалі, нават і не адну. Малака і сабе хапала, і дзяржаве прадавалі. Пастаянна ў рабоце быў і конь. Пасля мужавай смерці дзеці, каб аблегчыць матуліна жыццё, настаялі адну карову прадаць. Пазбаўляцца ад каня Алена Анатоль­еўна наўпроч адмовілася. Па словах жанчыны, даход ад жывёліны, які сям’я атрымлівае, аказ­ваючы вяскоўцам дапамогу ў апрацоўцы зямельных надзелаў, пакрывае выдаткі на ўтрыманне каровы. Арандуючы ў мясцовага СВК 60 сотак зямлі, Мельнікавы засаджваюць іх бульбай, зерневымі на корм скаціне, травой. Сена сям’я нарыхтоўвае ўласнымі намаганнямі, а таксама набывае ў сельгас­прадпрыемстве. Што да лішкаў малака, то з гэтым, па словах гаспадыні, праблем, як і ў папярэднія гады, няма. Частку разбіраюць суседзі, частку закупае дзяржава. Пры гэтым на стале што ў сям’і ў вёсцы, што ў дзяцей у горадзе, заўсёды свежыя, натуральныя, без усялякіх дабавак прадукты: мяса, малако, тварог, смятана. Гэтая немалаважная акалічнасць больш за што грэе душу ўвішнай гаспадыні і дадае сіл у нялёгкіх, але звыклых і прыемных для яе сялянскіх клопатах.
IMG_7246— Лічу, што падсобная гаспадарка ў вяскоўцаў, і моладзі ў тым ліку, павінна быць, — адзначае Алена Анатольеўна. — Па-першае, гэта дадатковы заробак на сяле, па-другое — занятак, які расслабляе, дае магчымасць пераключыцца з асноўнай, часта напружанай работы, пазбавіцца стрэсавых сітуацый, якія там здараюцца. Можа, некалькі і стомішся фізічна, але ў выніку адпачнеш лепей, чым лежачы на канапе.
Увогуле, Алена Анатольеўна — чалавек надзвычай пазітыўны і, як большасць вяскоўцаў, моцна прывязаны да зямлі і месца, дзе жыве. Гаворачы пра свой населены пункт, жанчына з любоўю і гордасцю заўважае, што Кавалі — найпрыгажэйшы аграгарадок. Незнарок і першым у раёне набыў такі пачэсны статус.
Размову вяла

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Человек и природа

Ограничения на посещение лесов введены в 40 районах Беларуси

29 марта 2024
Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024