Прайшоў семінар жывёлаводаў
Днямі на базе Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс”, малочна-таварнай фермы Хімы прайшоў вытворчы семінар-нарада для спецыялістаў жывёлаводчай галіны раёна. Узначаліў мерапрыемства Сяргей Мянькоўскі, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Падчас семінару былі абмеркаваны пытанні вытворчасці і рэалізацыі высокаякаснага малака, выкананне задання па асемяненні, захаванасць маладняку буйной рагатай жывёлы і інш.
Перад прысутнымі пастаўлены задачы па павелічэнні тэмпаў росту малака, выкананні тэхналагічных рэгламентаў. Наколькі апошняга ўдасца дасягнуць і з якой адказнасцю ў гаспадарках падыдуць да рашэння пастаўленых задач, пакажуць вынікі 6-ці месяцаў работы — для іх абмеркавання спецыялісты галіны ізноў збяруцца.
Алена КАРПЕНКА.