Темы

Заўсёды на перадавой!

Заўсёды на перадавой!
Той факт, што адным з 6-ці дэлегатаў раёна на пяты Усебеларускі народны сход абрана Марыя Сушчанка, для тых, хто ведае старшыню Глушанскага сельвыканкама, упэўнена, не стаў нечаканасцю: такіх дзейсных, неабыякавых да будучыні падведамаснай тэрыторыі і раёна людзей, як Марыя Леанідаўна, і ў краіне набярэцца няшмат. Асабліва калі ўлічыць, што многія памкненні народнай абранніцы палепшыць якасць жыцця вяскоўцаў, зрабіць яго больш прывабным не толькі ў бытавым, але і духоўным плане, набылі рэальныя абрысы.

DS9C0063050

Менавіта дзякуючы старшыні сельсавета, яе актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі, арганізатарскім здольнасцям і нежаданні “плыць па цячэнні” у Глушы на працягу апошніх шасці год ладзіцца фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”, які збірае таленавітых творцаў, майстроў і аматараў “дзедаўскіх” промыслаў не толькі з пасёлка і раёна, але з Бабруйска і іншых рэгіёнаў. З прыходам яе на пасаду памяняўся не толькі знешні выгляд пасёлка: адноўлены многія будынкі, з’явіліся новыя элементы добраўпарадкавання, алея з рэдкіх парод дрэўцаў, сучасная дзіцячая пляцоўка. Кардынальна памяняўся падыход людзей да ўсведамлення сябе як часткі непадзельнага цэлага, малой радзімы.

Глушанцы ганарацца знакамітым земляком Алесем Адамовічам і мараць, каб у пасёлку з’явіўся музей у яго памяць, каб быў услаўлены по­дзвіг змагароў мясцовага падполля, якое дзейнічала на працягу ваеннага ліхалецця.

Актыўна працуючы па ўсіх накірунках, Глушанскі выканкам пад началам Марыі Леанідаўны неаднойчы станавіўся пераможцам спаборніцтва па выніках года сярод сельвыканкамаў раёна. На яго базе літаральна штогод праводзяцца вучобы і семінары не толькі раённага, але і абласнога, і рэспубліканскага маштабаў.

Марыя Сушчанка з тых людзей, хто, бачачы недахопы і ў малым, і ў вялікім, не толькі выкрывае іх, але імкнецца выправіць. Колькі год таму кіраўнік сельвыканкама ўнесла дэпутатам райсавета прапанову звярнуцца да заканатворцаў з просьбай удасканаліць тую частку закону, што датычыцца абыходжання з пус­туючымі жылымі дамамі. Апошнія не толькі псуюць выгляд населеных пунктаў, але і пагражаюць бяспецы жыхароў. Ініцыятыва была падтрымана. І як вынік — у закон былі ўнесены змены, якія спрашчаюць мясцовым уладам працэдуру пазбаўлення ад непрыгоднага і непрыгляднага жылля.

Старшыня сельсавета ўжо другі раз абрана членам Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Жывучы клопатамі людзей, якія даверылі ёй уладу, яна заўсёды ў гушчы падзей вяскоўцаў. Без яе ўдзе­лу не абыходзіцца ніводная значная справа ў сельсавеце і ніводнае мерап­рыемства — ад рэйду па выяўленні стану супрацьпажарнай бяспекі ў дамах сяльчан да падрыхтоўкі восеньскага фэсту. Пра такіх звычайна з павагай і гордасцю кажуць: “Заўсёды на перадавой!”. Сама ж Марыя Леанідаўна ўпэўнена, што ўсё дасягнутае — вынік падтрымкі такіх жа неабыякавых, зацікаўленых людзей: раённай улады, дэпутатскага корпусу, сельвыканкама і, вядома ж, сяльчан, якія з гатоўнасцю падтрымліваюць любыя станоўчыя ініцыятывы і самі становяцца ініцыятарамі добрых спраў.

— Чакаю, што падчас высокага форуму будуць абмеркаваны і знойдзены рашэнні па пытаннях, што датычацца эканамічнага развіцця краіны, развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Спадзяюся, што дастаткова ўвагі будзе ўдзелена маладзёжнай палітыцы, у першую чаргу занятасці маладых людзей. Хацелася б, каб былі выпрацаваны механізмы дзяржаўнай падтрымкі іх прадпрымальніцкай ініцыятывы. Каб была звернута ўвага на здаровую сям’ю, падтрымка якой садзейнічала б павелічэнню колькасці дзяцей менавіта ў стабільных сем’ях.

Алена КАРПЕНКА.

З біяграфіі:

М.Л. Сушчанка нарадзілася на Гомельшчыне — у в. Дворышча Хойніцкага раёна. У пасёлку Глуша — з 1991 года, куды прыехала жыць і працаваць пасля заканчэння Рагачоўскага педвучылішча і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (бацькі пераехалі ў Глушу некалькі гадоў раней, ратуючыся ад наступстваў Чарнобыльскай аварыі).
Працавала інструктарам, а затым начальнікам фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Камінтэрн”, затым завучам па выхаваўчай рабоце мясцовай школы. Адначасова вучылася ў Мінскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 2007 года ўзначальвае Глушанскі сельсавет.
Замужам. У сям’і выхоўваюцца 2 дачкі.

Последние новости

Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Человек и природа

Потепление ожидается в Беларуси с этих выходных

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024