Вучымся быць рацыянальнымі
Масавыя палявыя работы, як вядома, патрабуюць выкарыстання значных аб’ёмаў нафтапрадуктаў. Але ці заўсёды яны выкарыстоўваюцца эканомна і па прызначэнні? Практыка мінулых гадоў паказала, што не заўсёды, а таму спатрэбіліся дадатковыя меры, накіраваныя на павелічэнне адказнасці за безгаспадарлівасць.
Вырашыць праблему з перамяшчэннем паліва ў гаспадарках можна з дапамогай спецыяльных навігатараў. Але ў сувязі з тым, што на сёння сучаснымі прыстасаваннямі абсталявана не ўся тэхніка — такая магчымасць адсутнічае ў акцыянерных таварыствах “Саўгас Кісялевічы”, “Неўскі-Агра” і СВК “Калгас імя Дзяржынскага” — у раёне створана і дзейнічае камісія, у задачы якой уваходзіць кантроль за выкарыстаннем паліўных рэсурсаў: арганізацыя яго ўліку, выключэнне крадзяжу. У дапамогу раённай аналагічныя камісіі створаны і ў саміх гаспадарках: на месцах замацаваны работнікі, якія нясуць адказнасць кожны за свой накірунак — улік гаруча-змазачных матэрыялаў, іх спісанне і г.д. Як адзначыў начальнік вытворчага аддзелу райсельгасхарчу Яўген Бярозкін, работа раённай камісіі ўжо дапамагла некаторым бухгалтэрыям з арганізацыяй складскога ўліку паліва і сваю дзейнасць у гэтым накірунку працягвае.
Алена КАРПЕНКА.