Узнагароды за садзеянне міру
У сакавіку прайшоў рэспубліканскі конкурс сачыненняў навучэнцаў “Шчасце жыць у мірнай краіне!”, прысвечаны 55-годдзю з дня стварэння Беларускага Фонду міру.
Удзел у конкурсе прынялі і раённыя школьнікі, трое з якіх выйшлі ў пераможцы. Дыпломаў і каштоўных падарункаў за цікава пададзеную тэму ўдастоены шасцікласніца Туголіцкай СШ Ганна Рабава, вучаніца 3-га класа Брожскай СШ Аліса Панкратава і дзевяцікласніца Каменскай СШ Юлія Гарбачэўская.
Алена КАРПЕНКА.