Темы

Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго

Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго

Пра тое, што ў сям’і Тарасевічаў з аграгарадка Міхалёва праяўляюць клопат пра тых, каму далі жыццё, за каго ў адказе, стала зразумела яшчэ да знаёмства з маленькімі і дарослымі яе членамі. Перад домам у палісадніку прыстасаваная для гульняў пляцоўка, побач з ганкам — склад сучасных — “на хаду” і не зусім, машынак і трактараў, дзіцячыя веласіпеды.

IMG_0009984Прысутнасць дзяцей у самім доме, пасля таго як мы пераступілі парог, пацвярджаюць яны самі — гучнымі прывітаннямі, гарэзлівай валтузнёй, жаданнем быць бліжэй да гасцей і абавязкова — у цэнтры ўвагі. Звярнуць апошнюю на свой бок найлепш удаецца меншаму з прысутных — чатырохгадоваму Даніку, які ўпэўнена размяшчаецца на канапе паміж мною і фатографам Юрам. Насупраць, з дзіцячай гатоўнасцю весці размову, зай­мае пазіцыю ўсмешлівая шасцігадовая Ульяна. Крыху наводдаль, як і падабае старэйшаму — сур’ёзны і па-даросламу разважлівы другакласнік Мікіта. Апошнім, ведучы за руку гадавалую сястрычку Эліну, у пакоі з’яўляецца найстарэйшы з дзяцей — шасцікласнік Ілля. Падлетак хоча быць “сувораўцам”. Як і мае быць вайскоўцу, у паводзінах стрыманы, немнагаслоўны. За размовай з хлопчыкамі і дзяўчынкамі дазнаемся, што Мікіта хоча стаць міліцыянерам, што маму яны любяць, бо яна не сварыцца, што тата доб­ры і ўсяму іх вучыць, што дзеці вельмі радыя, калі ў госці прыходзіць бабуля (дарэчы, у дзень нашага наведвання Людміла Яўгенаўна таксама была ў дачкі). З дзіцячых вуснаў даведаліся, што кожны Новы год у іх дом прыхо­дз­іць Дзед Мароз. А сёлета, каб старога не спужаць — раптам чаго наблытае з падарункамі, яго чакалі ўжо ў суседнім з гасцёўняй пакоі, што ў дні іх нараджэнняў маці гатуе смачны торцік…

— Дзеці — гэта маё жыццё, — прызнаецца гаспадыня сямейства Марына. — Жыву, можна сказаць, выключна іх клопатамі: сабраць у садок і школу, прыгатаваць есці, пакарміць, прыбрацца, папраць бялізну, пачытаць казку, пакласці спаць… Акрамя гэтага, трымаем вялікую гаспадарку — агарод, карову, да якой устаю ў пяць раніцы, парсюкі, больш дробную жывёлу. Але мне такі лад жыцця падабаецца, цяжкасцяў ні з дзецьмі, ні з гаспадаркай не баюся.

— Тым болей, што зяць у нас чалавек ва ўсіх адносінах станоўчы, — уступае ў размову Марыніна маці. — Дзяцей любіць і пестуе, і работнік добры.

Так сталася, што ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя з Кемераўскай вобласці Расіі, куды маці Марыны Людміла Яўгенаўна выйшла замуж, сям’я з двумя дзецьмі пераехала на радзіму жонкі на Бабруйшчыну — бацькі жанчыны на той час жылі ў Осаўскім сельсавеце. Спачатку сям’я пасялілася ў вёсцы Дойнічава — Марына з сястрой былі школьніцамі, затым пераехала ў Міхалёва. Пасля школы дзяўчына стала працаваць у вёсцы поварам, пазнаёмілася з маладым чалавекам. Дзмітрый быў механізатарам мясцовага калгаса. Пачалі сустракацца і ў хуткім часе пажаніліся. Маладой сям’і гаспадарка вылучыла новенькі катэдж. З гадамі адзін за другім на свет сталі з’яўляцца дзеці. Хвалюючыся пра іх будучыню, Марына і Дзмітрый імкнуцца закласці ў нашчадкаў тыя якасці, якія павінны, на іх думку, вызначаць кожнага чалавека: сумленне, працавітасць, выхаванасць. У сваіх адносінах з дзецьмі перавагу аддаюць не “кнуту”, а размовам і неназойліваму навучанню, станоўчаму прыкладу.

Як і ў большасці шматдзетных сем’яў, у сям’і Тарасевічаў адзін — за ўсіх, і ўсе — за аднаго. Старэйшыя дзеці ведаюць, што трэба сачыць за малодшымі, падказваць ім, дапамагаць.

— Калі Ілля ці Мікіта бяруцца гатаваць бутэрброды, — з усмешкай заўважае Марына, — меншыя займаюць свае месцы за сталом і цярпліва чакаюць чаргі.

Нягледзячы на тое, што Міхалёва — цудоўнае месца для пражывання, Марына і Дзмітрый імкнуцца пашыраць кругагляд дзяцей. Дзеля гэтага выкарыстоўваюць любую магчымасць пабываць усім сямействам у Баб­руйску, а то і Мінску, наведацца ў парк, цырк, іншыя цікавыя месцы. Зразумела, усё гэта каштуе грошай. І, каб забяспечыць сям’ю матэрыяльна, гаспадар з нядаўняга часу перайшоў працаваць у суседні СВК “Гігант”.

Між тым мужаў заробак і “дзіцячыя” грошы — не адзінае, з чаго жывуць Тарасевічы. Значная доля ў забеспячэнні харчовай бяспекі сям’і прыходзіцца на марынады і саленні з уласнага агарода. Папаўняе сямейны бюджэт і рагуля — выручаныя за лішкі малака грошы з’яўляюцца прыкметнай падтрымкай. Акрамя таго, на банкаўскім рахунку сям’і чакае свайго часу сямейны капітал.

«Жыць можна, — адзначаюць шматдзетныя бацькі. — Заставалася б толькі заўсёды мірным неба над галавой, каб дзеці выраслі, вывучыліся і ўпэўнена пайшлі па жыцці».

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

ТОЛЬКІ ФАКТ

Паводле дадзеных упраўлення па працы, занятасці і сацабароне Бабруйскага райвыканкама, у мінулым годзе былі прыняты рашэнні аб прызначэнні сямейнага капіталу 36-ці шматдзетным сем’ям раёна. Сёлета, па стане на 1 мая, такія рашэнні прыняты ў адносінах 13-ці шматдзетных сем’яў.

Последние новости

Актуально

“В ваших руках судьба страны”. Как Лукашенко держит свое слово – уникальные кадры первого ВНС

23 апреля 2024
Общество

Состоялся прием граждан в общественной приемной «Белая Русь»

23 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Анастасия Гацко, заместитель председателя СПК «Гигант»: «Быть причастной к этому историческому событию — большая честь»

23 апреля 2024
Актуально

Кто они, делегаты Всебелорусского народного собрания?

23 апреля 2024
Человек и природа

До +15°С и преимущественно без осадков ожидается сегодня в Беларуси

23 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

Главная цель — нулевой травматизм

22 апреля 2024
Общество

Великий мыслитель и подвижник. 22 апреля — День рождения Владимира Ленина

22 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024