Завершана першая падкормка азімых
У раёне цалкам завяршылі першую падкормку азотам азімых — зерневых культур і рапсу.
Праўда, у цэлым сітуацыя з мінеральнымі ўгнаеннямі няпростая. З амаль 10 тысяч тон дзеючага рэчыва, якія неабходны раёну пад сёлетнюю сяўбу ярыны, на ўчарашні дзень мелася крыху болей за трэць. Пры гэтым найлепшая сітуацыя з калійнымі ўгнаеннямі. Імі раён забяспечаны на 64 працэнты ад патрэбы. Найгоршая — з фосфарнымі. Іх пакуль маецца ўсяго 2 працэнты ад неабходнага. Азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі раён забяспечаны на 24 працэнты.
У разрэзе гаспадарак са станоўчага боку на гэты час, як адзначыла начальнік Бабруйскага філіялу АПВСХ Алеся Селіванава, можна вылучыць філіялы “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” і “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, дзе працэнт забяспечанасці, дзякуючы дапамозе галаўных прамысловых прадпрыемстваў, складае 53 і 50 адпаведна, а таксама СВК “Гігант”. Выкарыстаўшы ўласныя сродкі (крэдыты банкаў), вытворчы кааператыў забяспечаны мінеральнымі ўгнаеннямі на 46 працэнтаў.
Алена КАРПЕНКА.