Темы

Пажаранебяспечны перыяд: меры перасцярогі

Пажаранебяспечны перыяд: меры перасцярогі

Пачаўся пажаранебяспечны перыяд, падчас якога сапраўдным экалагічным бедствам з’яўляюцца веснавыя палы. Дагэтуль многія не веда­юць, а некаторыя проста грэбуюць тым, што выпальванне сухой расліннасці знішчае пладароддзе глебы, парушае натуральную прыродную раўнавагу. Акрамя таго, у час пажараў у атмасферу вылучаецца вялікая колькасць дыму, а спальванне разам з сухой расліннасцю смецця, такога як пластык, з’яўляецца прамой крыніцай пападання ў паветра таксічных забруджвальнікаў, асабліва небяспечных для нашага здароўя.
І што асабліва прыкра — падчас выпальвання сухой расліннасці гінуць людзі.DSC00031

Вядома ж, зацікаўленыя службы прадпрымаюць усе магчымыя меры, каб папярэдзіць новыя палы: праводзячы рэйды, дано­сяць да тых, хто яшчэ не ведае, і тых, хто адносіцца да праблемы безуважліва — незнарок або наўмысна падпальвае сухую траву, — што падобныя дзеянні могуць прывесці да бяды і ўжо абавязкова да матэрыяльных страт у выглядзе штрафаў.
Адзін з такіх рэйдаў — па населеных пунктах Сычкаўскага сельсавета, прайшоў у чацвер на гэтым тыдні. Яго ўдзельнікамі сталі работнікі БГРА НС — старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю


 

6 красавіка на прысядзібным надзеле паблізу в. Колтава Мсціслаўскага раёна, за 150 метраў ад дома, знойдзены труп пенсіянеркі, 1931 г. н. Навокал, на плошчы 0,05 га, была абгарэлая трава. Мяркуецца, што прычынай пажару стала выпальванне сухой расліннасці.


 

Д. Сказаў, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі А. Сафронаў, а таксама галоўны спецыяліст Баб­руйскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
У. Юшкевіч, вядучы дзяржаўны інжынер-інспектар раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду А. Лазаковіч, памочнік урача-гігіеніста аддзялення камунальнай гігіены БЗЦГіЭ Т. Трышкіна і старшыня сельсавета З. Трубачка. Удзельнікі рэйдавай групы, кожны са свайго боку, кіруючыся нормамі заканадаўства, даводзілі вяскоўцам, як абыходзіцца са смеццем, як правільна сябе паво­дзіць, каб не дапусціць палаў расліннасці, і што пагражае парушальнікам заканадаўства.


 

Праблема палаў характэрна і для Бабруйшчыны. З пачатку вясны ратавальнікі гаррайаддзела па НС амаль кожныя выхадныя па некалькі разоў на суткі выязджаюць на гарэнне травы. Да прыкладу, 26-27 сакавіка па гэтай прычыне выязджалі 8 разоў, у тым ліку 6 — на тэрыторыю раёна.


 

Да прыкладу, у двары маладой сям’і Паўленкаў з в. Сычкава
ўдзельнікі рэйда звярнулі ўвагу на сабранае ў адным месцы смецце. Гаспадар патлумачыў, што апошняе прыгатавана для вывазу камунальшчыкамі. Па меркаваннях маладога чалавека, гэта найлепшы спосаб пазбаўлення ад непатрэбнага. Спальванне смецця хоць і дапускаецца, але ў іх сям’і не практыкуецца — занадта рызыкова. Жыхарцы гэтай жа вёскі
М.У. Карымавай, акрамя іншага, былі дадзены рэкамендацыі, якіх нормаў прытрымлівацца, плануючы на ўчастку лазню, каб апошняя адпавядала супрацьпажарнай бяс­пецы і санітарным нормам. Суседка праз дом, Л.А. Васільева, праводзячы рэйдавую групу па дагледжаным падворку, прадэманстравала веданне таго, што спальваць сухую траву нельга, расказала і паказала, як іх сям’я пазбаўляецца ад смецця. А вось днямі прывезены і складзіраваны на вуліцы ля дома пясок гаспадыні было ўказана перамясціць на падворак. Згодна санітарных правілаў, як было адзначана, складзіраваць на вуліцы торф, пясок, будматэрыялы можна не болей трох дзён. Муж і жонка Мурашовы з в. Калініна распавялі, што смецце ў іх два разы на месяц, у адпаведнасці з дагаворам, забіраюць камунальныя службы. Нараканні на іх работу ў гаспадароў адсутнічаюць.
Работнікі МНС нагадалі вяскоўцам, што парушэнне правілаў спальвання смецця і дапушчэнне выпальвання сухой расліннасці караецца законам.


 

Толькі ў мінулым годзе ў экасістэмах краіны адбылося больш за 8 000 пажараў на агульнай плошчы 8758,4 га. Ратавальнікамі Беларусі ліквідавана 1019 лясных пажараў, 967 узгаранняў тарфянікаў, зафіксавана 6140 выпадкаў гарэння травы.


 

Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Слово — делегатам ВНС. Виталий СИДЮК, председатель Бобруйского районного объединения профсоюзов: «ВНС — пример подлинного народовластия»

20 апреля 2024
Актуально

“Белорусское сладкое” и “Сябрына”. Лукашенко проводит субботник на своей малой родине

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Советы МЧС при похолодании

20 апреля 2024
Человек и природа

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено

20 апреля 2024
Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024