Перамога за актыўнымі і ініцыятыўнымі
Завершаны раённы этап агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Запалі вогнішча дабра!”, які прысвячаўся Дню піянерскай дружбы і прымяркоўваўся да 25-годдзя Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, 75-годдзя з дня стварэння першых цімураўскіх атрадаў, цімураўскага руху, экранізацыі аповесці А. Гайдара “Цімур і яго каманда”.
Агляд-конкурс праводзіўся сярод членаў ГА “БРПА”, выяўляў іх дасягненні ў розных відах агітацыйнай творчасці і праводзіўся з мэтай фарміравання ў падрастаючага пакалення грамадзянскай культуры і патрыятызму.
У конкурсе прынялі ўдзел піянерскія дружыны 6-ці ўстаноў адукацыі: Ленінскага, Глушанскага, Міхалёўскага і Осаўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, а таксама Гарбацэвіцкай і Каменскай сярэдніх школ. У тройку лідараў увайшлі найбольш актыўныя і ініцыятыўныя — піянерская дружына імя Пінчука Ленінскага ВПК (1-е месца), піянерская дружына імя Гайдара Міхалёўскага ВПК (2-е) і аднайменная піянерская дружына Осаўскага ВПК (3-е).
Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі Бабруйскай раённай піянерскай арганізацыі.
Алена КАРПЕНКА.