З жартам — пра сур’ёзнае
23 лютага ў краіне, і нашым раёне таксама, адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Без увагі калектыва — жаноцкай яго паловы — у гэты дзень не застаўся, напэўна, ніводны мужчына.
Творча падыйшоў да традыцыйнага віншавання членаў сваёй пярвічкі прафсаюзны камітэт аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама начале са старшынёй прафкама Л.А. Толкач. Пасля цёплых віншаванняў начальнікам аддзела А.У. Баркоўскай і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Т.У. Бокач, а таксама ўручэння святочных падарункаў мужчынам наладзілі імправізаваны прагляд “фотаплёнкі”, кожны кадр якой прысвячаўся канкрэтнаму работніку. У жартаўлівай форме жанчыны сказалі пра сур’ёзнае — засяродзілі ўвагу на чалавечых і прафесійных якасцях калег, падкрэсліўшы тым самым, за што іх у калектыве цэняць і паважаюць.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.