“Нашы дзеці”
…Пад такой назвай з 10 снежня 2015 г. па 10 студзеня 2016 г. будзе праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Кіраўнікi рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў асабіста прымуць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі ”Нашы дзеці“, наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы з мэтай віншавання дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручэння ім падарункаў, аказання дапамогі ў вырашэнні, у адпаведнасці з заканадаўствам, існуючых праблем.
Ул. інф.