Темы

Дэмаграфічная сітуацыя. Праблемы і пошук іх вырашэння

У аўторак на гэтым тыдні ў райвыканкаме працавала чарговая 19-я сесія раённага Савета дэпутатаў 27 склікання. Удзел у ёй прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Осіпаў, намеснікі старшыні, начальнікі аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх саветаў дэпутатаў, кіраўнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Асноўным пытаннем сярод тых, што абмеркавалі ў гэты дзень дэпутаты, было “Аб ходзе выканання мерапрыемстваў Праграмы дэмаграфічнай бяспекі раёна на 2011-2015 гады, за 1-е паўгоддзе 2015 года”.
Актуальнасць пытання відавочная: штогод у раёне адзначаецца зніжэнне колькасці насельніцтва. Калі на пачатак 1990 года ў сельскіх населеных пунктах пражывала 31600 чалавек, на пачатак 2000-га — 26254, у мінулым годзе — 17978, то на пачатак бягучага — 17582 чалавекі. Смяротнасць у раёне перавышае нараджаемасць ў 2,5 разы.

Для стабілізацыі сітуацыі выканаўчай уладай раёна сумесна з зацікаўленымі службамі прадпрымаюцца ўсе магчымыя меры. У гэтых мэтах, як адзначыла дакладчык па дадзеным пытанні, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Пясоцкая, у раёне рэалізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на сацыяльную падтрымку сям’і і дзяцінства, на фарміраванне ў вяскоўцаў здаровага ладу жыцця, мерапрыемствы па знешняй міграцыі ў інтарэсах развіцця раёна. Толькі ў сёлетнім годзе на гэтыя мэты са сродкаў раённага бюджэту выдаткавана 190 млн. рублёў, з якіх на гэты час болей за 188 млн. рублёў ужо асвоена. Пераважная іх частка накіравана на прывядзенне ў супрацьпажарны стан домаўладанняў грамадзян, якія маюць непаўналетніх дзяцей, а таксама сем’яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Шмат што ў гэтым плане, па словах судакладчыка, намесніка начальніка Бабруйскага РАУС Васіля Арцёмава, робіцца і праваахоўнымі органамі. У прыватнасці, прадпрымаюцца ўсе неабходныя меры па зніжэнні колькасці злачынстваў і ДТЗ на тэрыторыі раёна, вядзецца актыўная барацьба з парушальнікамі антыалькагольнага заканадаўства. У дзіцячых садках і школах, як адзначыў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Віктар Ганчароў, з ранняга ўзросту дзяцей навучаюць правілам бяспечнай жыццядзейнасці, прывіваюць ім здаровы лад жыцця. Комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне пажараў і гібелі на іх людзей, праводзіцца работнікамі Бабруйскага гаррайаддзела па НС. У мэтах зніжэння колькасці пажараў старшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі бабруйскага гаррайаддзела па НС Дзмітрый Фесько заклікаў дэпутатаў садзейнічаць у вырашэнні пытання з нежылымі дамамі ў сельскіх населеных пунктах, якія часцей за ўсё становяцца прытулкам для асацыяльных гараджан і тым самым павялічваюць колькасць пажараў, а зачастую і гібель людзей на іх. Не застаецца ў баку ад дэмаграфічных праблем і найбольш актыўная частка моладзі раёна. Раённым камітэтам ГА “БРСМ”, як адзначыла 1-шы сакратар райкама Вераніка Падаляк, сумесна з лідэрамі пярвічак арганізуюцца рознапланавыя мерапрыемствы: пазнаваўчыя, выхаваўчыя, спартыўныя — накіраваныя на здаровы лад жыцця. Многія з іх, такія як турзлёт працоўнай моладзі, карыстаюцца асаблівай папулярнасцю і з кождым годам становяцца ўсё болей масавымі.

Нягледзячы на тое, што асноўная прычына змяншэння колькасці жыхароў раёна аб’ектыўная — старэнне насельніцтва, нельга забываць і на суб’ектыўныя фактары. У гэтай сувязі старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў заклікаў кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў ствараць для работнікаў умовы, якія б садзейнічалі павелічэнню працягласці іх жыцця: вылучаць грашовыя сродкі на медыцынскія агляды, сур’ёзна ставіцца да пытанняў аховы працы — своечасовага правядзення інструктажоў, размоў у калектывах, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця і г. д.

На разгляд дэпутатаў у гэты дзень выносіліся і такія пытанні, як “Аб змяненні межаў сельскіх населеных пунктаў раёна” (дакладчык: галоўны спецыяліст землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Наталля Гульчанка), “Аб унясенні змен у рашэнне Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў ад 23 снежня 2014 года № 9-2 (дакладчык: начальнік фінансавага аддзела Раіса Горбель).

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Патрулирование, контроль трудовой дисциплины. МВД об обеспечении правопорядка на селе

18 апреля 2024
Ваше здоровье

Безопасность превыше всего: в Бортниковской школе прошел круглый стол

18 апреля 2024
Общество

Некоторых ветеранов тыла в Беларуси признают участниками ВОВ и повысят размер матпомощи

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Военнослужащие и юные патриоты высадили деревья на территории Брожского лесничества

18 апреля 2024
Человек и природа

До +13°С и дожди прогнозируют сегодня в Беларуси

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024