Темы

Каб канікулы прынеслі радасць і задавальненне

Каб канікулы прынеслі  радасць і задавальненне

У школьнікаў пачаліся канікулы. І калі самі яны гэты час успрымаюць як значнае паслабленне ў працоўным рэжыме дня, то для суб’ектаў прафілактыкі тры летнія месяцы — час павышанай увагі да дзіцячай бяспекі. У сувязі з гэтым важная роля надаецца занятасці непаўналетніх, арганізацыі вольнага часу такім чынам, каб канікулы далі дзецям магчымасць аздаравіцца, набрацца моцы і станоўчых уражанняў, “адцягнулі” іх ад камп’ютараў і не справакавалі на неабдуманыя ўчынкі, супрацьпраўныя дзеянні. Што ў гэтым плане зроблена ў раёне, дзе бу­дуць бавіць вольны час школьнікі — на гэтыя пытанні мы папрасілі адказаць намесніка начальніка камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Н.В. Праташчык.

DSC_0831Наталля Вячаславаўна, якая работа па забеспячэнні дзіцячай занятасці папярэднічала аздараўленчаму сезону?

— Пачну з таго, што на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, якое адбылося 26 мая, зацверджана міжведамасная праграма “Клопат”. Яна рэалізуецца штогод, з мая па кастрычнік. Мэта праграмы — арганізацыя вольнага часу і адпачынку дзяцей улетку. Прадугледжаныя ў яе рамках мерапремствы, якія праводзяцца ўсімі суб’ектамі прафілактыкі, накіраваны на забеспячэнне максімальнай працоўнай занятасці і вольнага часу непаўналетніх, асабліва тых, што састаяць на розных відах уліку, а таксама папярэджанне супрацьпраўных паводзін, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця і асазнаных адносінаў да свайго здароўя. Разам з тым — развіццё інтэлектуальнага, духоўнага патэнцыялу, творчых здольнасцей і інтарэсаў дзяцей, далучэнне іх да розных відаў дзейнасці. Акрамя таго, 27 мая праведзена рабочая нарада з удзелам дырэктараў устаноў адукацыі, начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А.В. Сауліча, старшынёй камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама С.С. Носавай. На ёй абмеркавана пытанне арганізацыі занятасці школьнікаў у летні перыяд. Пры гэтым акцэнт зроблены на занятасці непаўналетніх, якія састаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, а таксама тых дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Калі дакладна, то чым будуць заняты школьнікі, дзе змогуць правесці вольны час?

— У раёне арганізавана работа аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем рознага профілю для 252 навучэнцаў. Плануецца работа двух турысцкіх перасоўчых лагераў на 22 чалавекі. Адзін з іх будзе дзейнічаць з 12 да 20 чэрвеня на базе Варатынскай сярэдняй школы, другі — з 22 да 30 чэрвеня на базе Гарбацэвіцкай. Таксама будзе арганізавана работа чатырох лагераў працы і адпачынку для 48 наведвальнікаў і работа аздараўленчага лагера “Бабраня-2010”, які прыме дзяцей у дзве змены. У першую дзеці адпачнуць з 28 чэрвеня па 15 ліпеня, у другую — з 18 ліпеня па 4 жніўня. І, вядома ж, працягнуць сваю работу ўсемагчымыя гурткі па інтарэсах у сельскіх дамах культуры. У школах будуць праца­ваць спартыўныя секцыі і гурткі ад Цэнтра творчасці. Запланавана работа зводных атрадаў.

Работа суб’ектаў прафілактыкі па забеспячэнні дзіцячай бяспекі і папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў, вядома ж, важная, але не меней значным з’яўляецца бацькоўскі ўдзел у гэтым, іх “пільнае вока”?

— Без сумнення. Каб дзеці за лета добра адпачылі, каб яны былі здаровымі і не трапілі ў непажаданыя гісторыі, бацькам варта ўзяць на ўзбраенне шэраг правілаў: абавязкова правесці з дзецьмі індывідуальныя размовы, накіраваныя на фарміраванне ў іх навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці; пастаянна быць у курсе, дзе і з кім бавяць час дзеці, не дазваляць ім уступаць у размову з незнаёмцамі, садзіцца ў машыну да незнаёмых людзей. Упэўніць дзіцяці, што, незалежна ад таго, што адбылося, вы павінны ведаць пра здарэнне. Ні ў якім разе не злуйцеся на яго. Заўжды прыміце бок дзіцяці, растлумачце, што некаторыя факты нельга трымаць у тайне. Тлумачце непаўналетнім пра небяспеку гульняў на вадаёме, у незнаёмым месцы і без нагляду дарослых. Каб не стаць ахвярай альбо віноўнікам дарожна-транспартнага здарэння, навучыце дзяцей правілам дарожнага руху і самі іх прытрымлівайцеся. Вывучыце з дзецьмі правілы кіравання веласіпедам, скутэрам, мапедам, матацыклам. Праяўляйце асцярожнасць і выконвайце ўсе патрабаванні бяспекі, знаходзячыся з дзецьмі на гульнёвай пляцоўцы, у паходзе. Штораз нагадвайце ім пра небяспеку свавольства з запалкамі, ні ў якім разе не пакідайце без нагляду малалетніх дзяцей. Памятайце, што за любыя правапарушэнні, ўчыненыя дзецьмі, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, адказнасць нясуць у першую чаргу бацькі.

—  Дзякуй, Наталля Вячаславаўна, за размову. Хочацца спадзявацца, што вашыя слушныя парады бацькі возьмуць на ўзбраенне, і лета прынясе дзецям і ім самім толькі радасць і задавальненне.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.

Памятайце! Позна ўвечары і ноччу (з 23 да 6 гадзін мясцовага часу) дзецям і падлеткам заканадаўча забаронена з’яўляцца на вуліцы без суправаджэння дарослых.
У адпаведнасці з арт. 9.4 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за ўчыненыя непаўналетнімі, якія не дасягнулі ўзросту, з якога надыходзіць адказнасць правапарушэнні, бацькі выклікаюцца на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх і прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу да 20 базавых велічынь.
Кіраванне скутэрам і матацыклам без правоў на іх забаронена. За дадзенае правапарушэнне на накладваецца штраф у памеры 10 базавых велічынь.

 

Последние новости

Человек и природа

Ограничения на посещение лесов введены в 40 районах Беларуси

29 марта 2024
Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024