Темы

“Буферныя” зоны зменшыліся — патрабаванні засталіся

“Буферныя” зоны зменшыліся — патрабаванні засталіся

У сувязі з уступленнем у сілу Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада сёлетняга года № 1057 “Аб унясенні змен і дапаўненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2013 года № 758” змяніліся тэрытарыяльныя абмежаванні ўтрымання свіней ва ўласных падсобных гаспадарках грамадзян. Прымяняльна да нашага раёна змены зацверджаны рашэннем Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта на апошнім пасяджэнні райвыканкама, у пятніцу, 5 снежня.
У чым заключаецца сэнс дадзеных змен і якіх дакладна населеных пунктаў раёна яны датычацца — гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з развіццём свінаводства, мы задалі галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу раёна А.М. Рыжковічу.

— Анатоль Мікалаевіч, патлумачце, калі ласка, нашым чытачам, у чым заключаецца сэнс вышэйзгаданых змен і якія населеныя пункты раёна яны закранулі? Прасцей кажучы, у якіх населеных пунктах, дзе да гэтага вяскоўцам нельга было трымаць свіней, цяпер займацца свінаводствам можна?

— Сэнс дадзеных змен заключаецца ў тым, што 20-ці кіламетровая зона (радыусам не меней 20 км) заменена на 2-х кіламетровую (радыусам не меней 2 км), калі на тэрыторыі раёна знаходзіцца свінакомплекс з колькасцю болей за 12 тысяч галоў абароту ў год, а 5-кіламетровая (радыусам не меней 5 км) — на 0,5-кіламетровую (радыусам не меней 0,5 км), калі на свінаферме абарот статку не перабольшвае 12 тысяч пагалоўя.
Прымяняльна да нашага раёна ўстаноўлена, што, калі раней у буферную (радыус не меней 5 км) зону ад свінатаварнай фермы Ласі ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” уваходзілі такія населеныя пункты як вёскі Ласі, Брожа, Глебава Рудня, пасёлкі Ласі і Брожа Вішнёўскага сельсавета, то згодна новай рэдакцыі рашэння сюды адносіцца толькі в. Ласі, і то не цалкам, а тыя вуліцы і дамы, што ўваходзяць непасрэдна ў зону, радыусам не меней паўкіламетра ад свінафермы. У буферную зону вакол свінатаварнай фермы Сычкава, якая таксама належыць Бабруйскаму КХП, раней уваходзілі як непасрэдна вёска Сычкава, так і вёскі Баяры, Вінаградаўка, Калініна, Краснае, Лысая Гара, Мірадзіна, Міраціна, Саломенка, Сасновая, Ціўнавічы і Чарніцы Сычкаўскага сельсавета. На гэты час забаронена разводзіць свіней толькі ў Сычкава, і зноў жа — не ва ўсім населеным пункце, а толькі той яго частцы, што падпадае пад радыус не меней паўкіламетра. З-за свінаватарнай фермы Коўрын філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” яшчэ нядаўна забарона на развядзенне свіней была накладзена на вёскі Коўрын, Амельня, Аўсімавічы, пасёлкі Пасека, Вілы, Лясішча, Осава, Труд, аг. Варатынь Варатынскага сельсавета. Цяпер нельга разводзіць свіней толькі ў в. Коўрын, у радыўсе не меней 0,5 км ад фермы. Яшчэ адна свінаферма, вакол якой створана буферная зона, належыць СВК “Гігант” і размяшчаецца ў в.Малыя Бортнікі. Менавіта на гэты населены пункт і распаўсюджваецца, згодна апошніх зменаў, забарона на ўтрыманне свіней ва ўласных падсобных гаспадарках грамадзян, зноў жа з улікам 0,5-кіламетровага радыусу. З такіх населеных пунктаў як пас. Малыя Бортнікі, вёскі Малінаўка, Марцінаўка, Міхалёва-2, Воўчая Гара, Пустошка, а таксама з аграгарадкоў Міхалёва-1 і Вялікія Бортнікі забарона знята. АЧС

— Ці значыць гэта, што вяскоўцы могуць уздыхнуць з палёгкай і насцярожанасць у дачыненні АЧС паслабіць?

— Зусім не. Хачу адзначыць, што мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне заносу на тэрыторыю раёна афрыканскай чумы свіней, застаюцца тымі ж. Змены, што адбыліся, не даюць права грамадзянам населеных пунктаў, якія выведзены з буфернай зоны, на, так бы мовіць, вольнае ўтрыманне свіней. Жывёла, як і раней агаворвалася, павінна ўтрымлівацца згодна ветэрынарна-санітарных правілаў, патрабаванні застаюцца тыя ж. Калі чалавек ігнаруе ўстаноўленыя правілы ўтрымання, корміць свіней невядома дзе і невядома ў каго набытым і адкуль прывезеным камбікормам — і дадзены факт будзе пацверджаны, то да яго будуць прыменены дысцыплінарныя і адміністрацыйныя пакаранні.
Паўтаруся, патрабаванні да свінаводства застаюцца жорсткімі, проста зменшана буферная зона, каб у людзей у прынцыпе была магчымасць вырошчваць свіней, займацца свінаводствам.

— Дадзеныя змены ўжо даведзены да жыхароў населеных пунктаў, якія яны закранулі?

— Пасля таго як 5 снежня на пасяджэнні Бабруйскага райвыканкама рашэнне па гэтым пытанні было прынята, праз сельскія выканкамы і праз сродкі масавай інфармацыі, у прыватнасці раённыя газету “Трыбуна працы” і праграму радыёвяшчання “Бярэзінская хваля”, інфармацыя да жыхароў даводзіцца.

— І яшчэ адно пытанне. Калі, скажам, цяпер жыхары населеных пунктаў, што выйшлі з-пад дзеяння 5-кіламетровай зоны, выкажуць жаданне набыць на зіму маладняк, такая магчымасць будзе ім прадастаўлена, маю на ўвазе бліжэйшыя свінафермы?

— Зразумела. І Бабруйскі КХП, і філіял “Варатынь”, наколькі ведаю, займаюцца рэалізацыяй парасят, і на гэта маюць поўнае права. Галоўнае, каб апошнія не рэалізаваліся ў месцах, дзе застаецца дзеянне буфернай зоны. Так што без свіней грамадзяне не застануцца, тым болей што змены якраз-такі і накіраваны на развіццё свінаводства, але па правілах. Адзінае, на што б хацеў звярнуць увагу вяскоўцаў — перад тым, як набыць жывёлу, неабходна падрыхтаваць хлявы і памяшканні, дзе яна будзе ўтрымлівацца, і падчас узнікнення праблемных пытанняў, звязаных з развядзеннем свіней, не баяцца звяртацца ў сельскія выканкамы і да нас, у ветэрынарную службу, за парадамі і кансультацыямі, па тэлефонах: 47-34-02 ці 47-34-07.
Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Ограничения на посещение лесов введены в 40 районах Беларуси

29 марта 2024
Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024