Темы

Гарадскія навіны

Новы кіраўнік аддзела КДБ

У мінулы панядзелак удзельнікам штотыднёвай нарады ў гарвыканкаме быў прадстаўлены новы начальнік Бабруйскага гарадскога аддзела Камітэта дзяржаўнай бяспекі Генадзь Снегаўской.
Раней ён працаваў намеснікам начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення КДБ.

Спальны раён абуджаецца
Яшчэ крыху, і ў 5-м мікрараёне на праспекце Будаунікоў адчыніць дзверы новы гандлёвы аб`ект.
Амаль на 15-ці сотках зямлі рэалізаваны тут інвестыцыйны праект коштам больш за 16 мільёнаў долараў. Ужо заключаны дагаворы на пастаўкі тавараў, заканчваецца навучанне набранага персаналу. Жыхарам «спальніка», які, прама скажам, пакрыўджаны адсутнасцю неабходнай інфраструктуры, гэта будзе добры падарунак ад ТАА «Дэвелопер-Інвест».

«Адно акно» без цяганіны
Улады горада ўсё больш и больш ідуць насустрач людзям, якія маюць да іх пытанні. Як паведаміла начальнік аддзела гарвыканкама па рабоце са зваротамі грамадзян Людміла Ляноўская, зараз усе заявы прымаюцца выключна на першым паверсе выканаўчага камітэта.
Падаць іх можна на рэалізацыю любой з больш чым 50 адміністратыўных працэдур, прычым і ў суботу. Сёння штодзень паслугамі службы «аднаго акна» карыстаюцца ў сярэднім 15 чалавек.

Футбольная «Белшына» умее здзіўляць
Не паспелі балельшчыкі перажыць горыч ад паражэння любімай каманды ў папярэднім туры, як футбалісты «Белшыны» парадавалі іх перамогай на выездзе. Ды якой: упершыню за 16 гадоў ім скарыліся сапернікі з салігорскага «Шахцёра» — 2:1.
Трэба ўлічыць, што сёння салігорцы знаходзяцца ў рангу ўладальнікаў Кубка Беларусі. Але і ў бабруйчан ён калісьці быў… На жаль, і апошні поспех сведчыць хутчэй аб выпадку, чым аб сістэме ў выступленнях каманды. Не ўсё добра і ў рабоце з фанатамі клуба — іх дэлегацыю днямі прымаў нават мэр Бабруйска.

Які паркан — такая і будоўля?
Дзень горада ўсё бліжэй, таму яго кіраўніцтва, як добрая гаспадыня, наводзіць бляск на аб`ектах, што будуць задзейнічаны ў праграмах святкавання 70-годдзя вызвалення Бабруйска і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, правядзення Міжнароднага фестывалю народнай творчасці «Вянок дружбы». Сярод іх і амаль ці не галоўны праспект фэсту — вуліца Сацыялістычная.
Дык вось менавіта яе сёння не ўпрыгожваюць, а «упрыгожваюць» не вельмі зграбныя парканы некалькіх будоўляў, напрыклад, каля гандлёвага дома «Вэстар», каля фабрыкі «Славянка». Старшыня гарвыканкама зрабіў распараджэнне не толькі прывесці ў парадак гэтыя будаўнічыя пляцоўкі ў месячны тэрмін, а і наогул дакументальна зацвердзіць патрабаванні да агароджвання існуючых і будучых будоўляў — з пунктаў гледжання як тэхнікі бяспекі, так і эстэтыкі.

Дэбашыраў ізалююць ад сям”і
У адпаведнасці з прынятай у красавіку ўрадам краіны пастановы аб ізаляванні асоб, што ўтвараюць у сем`ях гвалт, кіраўнік гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў даручыў упраўленням унутраных спраў і па працы, занятасці і сацыяльнай ахове разгледзець варыянты выдзялення памяшкання для гэтай мэты.
Механізм новай справы пакуль не распрацаваны, але вядома, што змешчаныя ў яго за бойку, здзекі над хатнімі будуць пазбаўлены права не толькі перапіскі, а і зносін па тэлефоне і электроннай пошце з імі. Тэрмін ізаляцыі можа складаць ад 5 да 30 сутак і вызначаецца пасля афармлення спецыяльнага ахоўнага прадпісання.

Аляксандр Бяляеў.

Последние новости

Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024