Вызначаны пераможцы раённага конкурсу
3 сакавіка адбылося падвядзенне вынікаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці моладзі “ТэхнаІнтэлект”, які праводзіўся з мэтай актывізацыі дзейнасці тэхнічных і даследчых маладзёжных аб’яднанняў, прыцягнення дзяцей і падлеткаў да заняткаў тэхнічнай творчасцю, фарміравання ў іх імкнення павялічваць дасягненні краіны праз уласныя поспехі ў вобласці тэхнічнай творчасці.
У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы аб’яднанняў мастацка-эстэтычнага і тэхнічнага накірункаў. 7 творчых работ, выкананых у розных тэхніках, былі прадстаўлены ў 5-ці намінацыях.
У намінацыі “Малюнак” журы адзначыла (3-е месца) работу Мікалая Трыфанава з Туркоўскай СШ “Школа маёй мары”, педагог С.М. Кузьміна. У намінацыі “Жывапіс” — работу Святланы Манько з Цялушскага ВПК “Дзіцячы сад — СШ” “Стары горад. Сакавік”, педагог І.М. Лось — 1-е месца і Анастасіі Зябкінай з Гарохаўскага ВПК “Восень у маім горадзе”, педагог С.У. Кашыра — 2-е месца. Работа Крысціны Каўранінай “Будынак музея гісторыі Беларусі ў паркавай зоне” з Хімоўскага ВПК, педагог Т.І. Мурог, прызнана найлепшай (3-е месца) у намінацыі “Кампазіцыя”. Пераможцам у намінацыі “Мультымедыйныя тэхналогіі” (1-е месца) стаў навучэнец Варатынскай СШ Мікіта Багдановіч з работай “Каб памяталі”. 3-е месца ў дадзенай намінацыі прысвоена вучаніцы гэтай жа школы Іне Кузьмянок за работу “Дзве дарогі, два шляхі…”, педагог В.А. Счасновіч. У намінацыі “Тэхнічнае канструяванне” не было роўных Захару Косараву з Варатынскай СШ. Ягоная работа “Прыстасаванне для заточвання нажа рубанка”, педагог А.Я. Белазор, заняла 1-е месца.
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі Цэнтра творчасці раёна, іх работы прымаюць удзел у абласным этапе дадзенага конкурсу.
Алена КАРПЕНКА.