Ранняя дыягностыка — своечасовае лячэнне
З 17 да 28 лютага Магілёўскай абласной арганізацыяй “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” праводзіцца дабрачынная акцыя, накіраваная на раннюю дыягностыку хвароб малочнай і шчытападобнай залоз у вяскоўцаў і работнікаў раённых арганізацый.
Дадзеная акцыя на тэрыторыі раёна праводзіцца не ўпершыню. Абследуюць грамадзян медыкі абласнога дыягнастычнага цэнтра, якія пабывалі ў Міхалёўскай і Глушанскай установах аховы здароўя, у БГП№2, у ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, на іншых прадпрыемствах раёна. Завершыцца акцыя ў раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”.
Алена КАРПЕНКА.