Темы

Абараніце сябе і свае сем’і ад хваробы

Абараніце сябе і свае сем’і ад хваробы

Гэтым часам на Бабруйшчыне актыўна вядзецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва раёна і горада супраць грыпу, мэта якой — стварыць у рэгіёне спрыяльную эпідэмічную сітуацыю.

u4xruot7 копияДля многіх грамадзян пытання — рабіць ці не рабіць прывіўку — даўно не існуе. Як не выкарыстаць магчымасць засцерагчы сябе ад небяспечнай інфекцыі, калі яна, гэтая магчымасць, маецца? Іншыя да вакцынацыі ставяцца з насцярогаю: навошта “запускаць” у свой арганізм хваробу, калі ён і так не рэагуе на інфекцыю? Дастаткова добра харчавацца, часцей бываць на свежым паветры, займацца фізкультурай… Між тым медыкі катэгарычны — рабіць прывіўку неабходна, і дваякага меркавання ў гэтым пытанні быць не павінна.

Чым выклікана такая неабходнасць? якой вакцыне аддаць перавагу? ці можа прывіўка стаць прычынаю хваробы? — адказы на гэтыя і іншыя пытанні журналістам мясцовых СМІ пагадзіліся даць загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Камарова, загадчыца філіяла “Бабруйская гарадская дзіцячая паліклініка № 2” Данута Лотыш і ўрач-інфекцыяніст інфекцыйнага аддзялення Бабруйскай цэнтральнай бальніцы Усевалад Слабко. Круглы стол з іх удзелам прайшоў у БЗЦГіЭ на мінулым тыдні.

У які перыяд чакаецца эпідэмія і ці чакаецца ўвогуле, і чаму захворванне на грып носіць характар рэгулярных эпідэмій?   

Па словах Святланы Камаровай, мяркуецца, што грып у сёлетнім сезоне варта чакаць у студзені-лютым, таму верасень-кастрычнік — самы час засцерагчы сябе прывіўкай супраць яго. Эпідэмія чакаецца сярэдняй  інтэнсіўнасці і будзе доўжыцца ў сярэднім 4-6 тыдняў. Парадокс грыпу заключаецца ў тым, што на яго хварэюць людзі нават з самым моцным імунітэтам. Перадача віруса адбываецца проста і лёгка: падчас кашлю, размовы, чхання. Гэта адзіная інфекцыя, якая выклікае штогодныя эпідэміі, бо вірус пастаянна муціруе, мяняе свае свойствы. Сур’ёзнасць хваробы пацвярджаюць дадзеныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя: штогод грыпам хварэюць 20-30 працэнтаў дзяцей і 5-10 працэнтаў дарослых, ад 250 да 500 тысяч чалавек кожны год памірае ад гэтай хваробы. Эканамічныя страты ад штогодных эпідэмій складаюць ад 1 да 6 млн. долараў ЗША на 100 тысяч насельніцтва.

У чым адрозненні прастуды і грыпу?

Вострыя рэспіраторныя інфекцыі, як адзначыў Усевалад Слабко, — гэта група інфекцыйных хвароб, якія суправаджаюцца запаленнем дыхальных шляхоў. Этыалагічнымі фактарамі могуць быць вірусы грыпу, парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, энтэравірусы, мікаплазмы, хламідыі… каля 400 узбуджальнікаў. Клінічная карціна вострых рэспіраторных інфекцый (ВРІ) характарызуецца гарачкай, сімптомамі інтаксікацыі, праяўленымі ў той ці іншай ступені, і запаленнем слізістых абалонак дыхальных шляхоў. Грып жа, з-за цяжкасці цячэння і ўскладненняў, якія ўзнікаюць, выдзяляецца асобна. Гэта вострае рэспіраторнае інфекцыйнае захворванне, узбуджальнікам якога з’яўляюцца вірусы грыпу некалькіх тыпаў (А, В і С), якія перадаюцца, галоўным чынам, паветрана-капельным шляхам. Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад 1 да 5 дзён, складае ў сярэднім 2 дні. Захворванне пачынаецца востра, з высокай тэмпературы, якая на працягу першых сутак дасягае 39-40 градусаў, з’яўляецца моцны галаўны боль у вобласці ілба, вачэй, а таксама ў мышцах і касцях. З другога-трэцяга дня захворвання далучаюцца катаральныя праявы ў выглядзе сухога цяжкага кашлю, нязначныя выдзяленні з носа. Гарачка падчас грыпу без ускладненняў працягваецца 1-3 дні, максімальна да 5 дзён. Кашаль можа захоўвацца на працягу 7-10 дзён. Найбольш цяжкімі ўскладненнямі пры грыпе з’яўляюцца ларынгатрахеіт, пнеўманіі, вострыя сінусіты, ацёк лёгкіх, паражэнне ўнутранага вуха, нярвовай сістэмы ў выглядзе энцэфаліта, менінгаэнцэфаліта.

Ці можа вакцына супраць грыпу стаць прычынаю хваробы?

Медыкі ўпэўнены — не! У працэсе вытворчасці вакцынныя вірусы, як адзначыла Святлана Камарова, пазбаўляюцца свойства выклікаць захворванне, але захоўваюць здольнасць фарміраваць ахову. У выпадку вакцынацыі інактывіраванымі вакцынамі рызыка заражэння іншых адсутнічае.

Між тым, па словах Усевалада Слабко, калі вы зрабілі прывіўку супраць грыпу і ўсёж-такі захварэлі, то гэта — па-першае, развілася, магчыма, іншая вірусная інфекцыя, таму што ад грыпу, які дае найбольшую колькасць ускладненняў і смяротных вынікаў, вы абаронены. Па-другое, вы “сустрэліся” з вірусам грыпу ў той перыяд, калі абарона яшчэ не паспела сфарміравацца: для гэтага неабходна 14-21 дзень.

Не рэкамендуецца прывівацца ў перыяд вострага захворвання.

Большасці людзей спецыяльнай падрыхтоўкі да вакцынацыі не патрабуецца. Асобным пацыентам (напрыклад, з алергічнымі захворваннямі) урач можа прызначыць медыкаментозную падрыхтоўку. У хворых з хранічнымі захворваннямі вакцынацыя праводзіцца на фоне прыёму звычайнай тэрапіі.

Ці трэба прывіваць дзяцей, і з якога ўзросту?

Дзецям вакцынацыя ад грыпу, як адзначыла Данута   Лотыш, праводзіцца з 6-і месяцаў. Ва ўзросце ад 6-і месяцаў да 3-х год — палавіннай дозай (0,25 мл). Дзецям да 8-і год, якія раней не хварэлі на грып, і якіх вакцынуюць упершыню, рэкамендуецца ўводзіць вакцыну двукратна з інтэрвалам у 4 тыдні. А ў наступныя гады для фарміравання эфектыўнай аховы ім дастаткова адной прывіўкі.

У дзяцей, як і ў дарослых, пасля ўвядзення вакцыны можа назірацца агульная рэакцыя: павышэнне тэмпературы цела, недамаганне, боль у мышцах, або мясцовая рэакцыя — прыпухласць, зацвярдзенне ў месцы ін’екцыі. Гэтыя рэакцыі звычайна праходзяць за 1-2 дні без спецыяльнага лячэння. У дзіцячай паліклініцы №2 у мінулым годзе было праведзена болей чатырох тысяч прывівак супраць грыпу вакцынай “Флюваксін”, і не было адзначана ніводнага ўскладнення на прывіўку.

Якія перавагі вакцынацыі?

Святлана Камарова звяртае ўвагу на тое, што вакцынацыя супраць грыпу прызначана ў першую чаргу для аховы менавіта ад віруса грыпу, а не ад іншых рэспіраторных вірусаў. Вакцынацыя 40 працэнтаў любога калектыву перашкаджае распаўсюджанню інфекцыі ў гэтым калектыве. У той жа час, па словах Усевалада Слабко, вакцына супраць грыпу валодае дадатковымі, у некаторай ступені, імунамадулюючымі свойствамі. Дзякуючы гэтаму, імунная сістэма прыкладна 20-25 чалавек са 100 прывітых набывае дадатковую ахову і ад іншых рэспіраторных вірусных інфекцый. У прыватнасці, зніжае рызыку развіцця пнеўманій у асоб з хранічнымі захворваннямі лёгкіх і сэрца; у пажылых людзей захворванне грыпам зніжаецца на 50 працэнтаў, узнікненне ўскладненняў — на 80, смяротнасць — на 90 працэнтаў; сярод здаровых дарослых людзей змяншаецца лічба шпіталізацый па прычыне пнеўманіі на 40 працэнтаў; скарачаецца (патэнцыяльна на 20 працэнтаў) частата абвастрэнняў хранічнага бранхіту, які назіраецца пасля грыпу; устаноўлена эфектыўнасць у адносінах прафілактыкі бранхіальнай астмы і іншае. Данута Лотыш дадала, што пры вакцынацыі супраць грыпу на 40-70 працэнтаў зніжаецца частата вострага сярэдняга аціту, які з’яўляецца распаўсюджаным ускладненнем грыпу ў дзяцей, а вакцынацыя цяжарных жанчын у другім-трэцім трыместры дазваляе абараніць таксама і будучае дзіцё.

Якія вакцыны гэтым часам выкарыстоўваюцца ва ўстановах аховы здароўя Бабруйшчыны?

Як паведаміла Святлана Камарова, у тыя вакцыны, якімі масава прывіваецца насельніцтва раёна і горада Бабруйска, уключаны ўсе штамы грыпу, якія, па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, будуць актуальны ў эпідэмічным сезоне 2013-2014 гадоў, а дакладна: A/California/7/2009 (H1N1) pdm09; A/Texas/50/2012 (H3N2); B/Maссачусетс/2/2012. Гэтым часам для прывівак выкарыстоўваецца вакцына “Флюваксін” (Кітай), на платнай аснове прывіўку можна зрабіць вакцынай “Ваксігрып” (Францыя) і вакцынай “Гриппол” (Расія). Усе яны інактывіраваныя і ўводзяцца ў выглядзе ін’екцый унутрымышачна (у плячо), або падкожна (у падлапатачную вобласць або вонкавую паверхнасць пляча).

Для бясплатнай вакцынацыі дзяцей, па словах Дануты Лотыш, выкарыстоўваецца вакцына “Флюваксін”.

Дзе можна зрабіць прывіўку?

Прывіўку супраць грыпу, як адзначыла Святлана Камарова, можна зрабіць у тэрытарыяльнай паліклініцы (жыхарам раёна — Бабруйскай гарадской паліклініцы №2), або па месцы працы, калі кіраўнік арганізацыі ці прадпрыемства заключыў дагавор з тэрытарыяльнай паліклінікай на правядзенне вакцынацыі за кошт сродкаў прадпрыемства. Па ўсіх пытаннях, якія маюцца па вакцынацыі, можна званіць на “гарачую лінію”, якая працуе штодня па тэлефоне 43-25-16.

Не знаю, як вы, шаноўныя чытачы, а я, пабываўшы на “круглым стале”, упэўнілася: прывіўку рабіць неабходна. На сёння гэта найбольш эфектыўны і эканамічны спосаб прафілактыкі грыпу, не выкарыстаць які —  значыць свядома адмовіць сабе і сваёй сям’і ў абароне ад небяспечнай інфекцыі.

 Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024
Сельское хозяйство

Ранние яровые зерновые и зернобобовые в Беларуси посеяны почти на 23% площадей

28 марта 2024
Общество

В профсоюзной организации Бобруйской районной детской школы искусств прошло отчетно-выборное собрание

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024