Темы

Старонкі гісторыі беларускай пісьменнасці

Старонкі гісторыі беларускай пісьменнасці

У 2013 годзе споўнілася 1150 гадоў з дня заснавання славянскай пісьменнасці. У 863 годзе два вялікіх асветніка — браты Кірыла і Мяфодзій — склалі славянскую азбуку.

Першыя кнігі, як вядома, былі рукапіснымі, і іх стварэнне лічылася справай важнай і адказнай. Старажытнарускі пісец выконваў свае абавязкі рупліва, імкнуўся пісаць хораша і пераборліва. Са стараннем выводзіўся першы радок ці пачатковая літара кожнай часткі, якая ўпрыгожвалася арнаментам і ўзорамі. Каб зрабіць кнігу больш прывабнай, пісец ці адмысловы малявальшчык рабіў прыгожыя застаўкі і мініяцюры, мудрагелістым вязьмом пісаў загаловак і асобныя часткі. Асоба ўпрыгожвалася вокладка. Драўляныя крышкі абцягваліся скурай, парчой ці аксамітам з узорыстым цісненнем.
У Беларусі рукапісныя выданні з’явіліся ў XI і існавалі да XIX стагоддзя. Пераважная большасць з іх — рэлігійнага ўтрымання. Сярод кніг, якія захаваліся, ёсць і шэдэўры, і прасценькія выданні. Бо перапісчыкамі на Белай Русі былі людзі рознага сацыяльнага паходжання — ад князёўны Еўфрасінні Полацкай да простага гараджаніна з Гальшан — Марціна. І часта ў канцы кнігі можна было знайсці прыпіску накшталт зробленай у “Пралогу” XVI стагоддзі з Наваградка: “…аще будем где описалися своим неразумением или неучением грамоты просто ж нас простите, а не клените…”. Да XVI стагоддзя тэкст не падзялялі на словы, не ставілі знакаў прыпынку.
Мастацкае ўпрыгожванне рукапіснай кнігі залежала ад яе прыналежнасці. Раскошна, як і на Русі, пісаліся набажэнскія кнігі — з застаўкамі, ініцыяламі, мініяцюрамі і ілюстрацыямі.
den-pismennosti-1І вось прыйшла гэта традыцыя — святкаваць дзень пісьменства і да нас, беларусаў.
Дзень беларускай пісьменнасці з’яўляецца нацыянальным святам. Праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.Упершыню ён прайшоў у 1994 годзе ў Полацку. У розныя гады сталіцамі свята станавіліся знакамітыя цэнтры беларускай асветы – Тураў, Наваградак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўль, Мсціслаў, Свет, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі. Традыцыйна Дзень беларускай пісьменнасці праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
У аснову канцэпцыі свята пакладзена ідэя прапаганды здабытку айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі, таму кожны Дзень беларускай пісьменнасці пакідае знакі павагі да людзей, якія сваім служэннем Айчыне адзначаны ў гістарычнай памяці народа.
Значыма, што Дзень беларускай пісьменнасці праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура — тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сапраўднае і будучае. Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў.

Таццяна БУСЕЛ,
юнкор гуртка “Узлет”.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024