Камбайны — на надзелах уласнікаў
На мінулым тыдні ў раёне прыступілі да ўборкі зерня з надзелаў уласнікаў.
Звычайна тэхніка для гэтых мэт выдзяляецца пасля таго, як жніво завершыцца ў гаспадарцы. На гэты час ужо ўбрана каля 180 гектараў. Найбольшую патрэбу ва ўборцы сёлета маюць жыхары Бортнікаўскага сельсавета (276 гектараў). У Кавалёўскім сельсавеце зерне неабходна ўбраць з плошчы ў 90 га, Варатынскім — 80, Хімоўскім — 66, Слабадкоўскім — 61, Осаўскім — 34, Гарбацэвіцкім — 32, Вішнёўскім — 14, Гарохаўскім і Сычкаўскім — па 8, усяго каля 800 гектараў. Яшчэ некалькі год таму гэтая лічба была значна большай: 700 гектараў зямлі, якія раней значыліся на балансе сельсаветаў і засяваліся зерневай групай культур, напрацягу двух апошніх год перададзены ў карыстанне гаспадарак.
Алена КАРПЕНКА.