Экалагічнае выхаванне
У Каменскай сельскай бібліятэцы з удзельнікамі клуба “З любоўю да прыроды” была праведзена экалагічная гульня “Кніга прыроды”.
Мерапрыемства склалася з трох частак: “На лясным узлессі”, “Кветкавая паляна”, “Трэцяе царства”. Дзеці адгадвалі загадкі аб кветках, жывёлах і грыбах, слухалі цікавыя легенды пра расліны. Тут жа была прадстаўлена тэматычная кніжная паліца “Мы зберажом цябе, прырода!”. На заканчэнне работнік бібліятэкі і члены клуба падвялі вынікі гульні, пасля чаго адбылося ўзнагароджанне пераможцаў.
Таццяна ВІСЛАУС, загадчыца Каменскай бібліятэкі.