лепшыя шашысты — у Каменскай школе-інтэрнаце
У гэтым месяцы прайшлі раённыя спаборніцтвы па шашках сярод сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў у праграме круглагадзічнай спартакіяды. За права называцца лепшым шашыстам змагаліся мужчыны, жанчыны, а таксама каманды.
У асабістым першынстве сярод мужчын месцы размежаваліся наступным чынам: 1-е заняў Ігар Зуб з філіяла “Варатынь” РУП “БЗТДіА”, 2-е — Іван Галімскі з Каменскай дапаможнай школы-інтэрната, 3-е — Сяргей Герасімовіч — з раённага аддзелу адукацыі.
Сярод жанчын на 1-м месцы Таіса Каліва з Каменскай дапаможнай школы-інтэрната, на 2-м — Вольга Альховіч з СВК “Гігант”, на 3-м — Юлія Пракопчык з філіяла “Варатынь”.
У камандным першынстве лідэрам прызнана Каменская дапаможная школа-інтэрнат, 2-е месца прысуджана філіялу “Варатынь”, на 3-м — раённы аддзел адукацыі.
Віктар Ганчароў,
начальнік аддзела фізкультуры, спорта і турызму Бабруйскага райвыканкама.