Папараць-кветку шукалі
Пошукі таямнічай, ні з чым не параўнальнай па прыгажосці, папараць-кветкі, якую, па паданні, можна ўбачыць толькі ў купальскую ноч і якая тым, хто яе знойдзе, абавязкова прынясе шчасце, былі арганізаваны ў ноч на 7-га ліпеня літаральна ва ўсіх клубных установах раёна.
Прычым, формы “пошукавых” мерапрыемстваў былі самымі рознымі. У Туголіцкім і Бортнікаўскім Дамах культуры гэта былі канцэртныя праграмы, наладжаныя самадзейнымі артыстамі. У Ламбаўскім, Осаўскім, Каменскім, Рэдкарожскім і Глушанскім Дамах культуры адбыліся тэатралізаваныя відовішчы. У Сычкава з гэтай нагоды прайшлі пасядзелкі жаночага клуба. У астатніх сельскіх установах культуры таксама былі наладжаны канцэртныя і гульнёвыя праграмы. А завяршылася ноч пошукаў чароўнай папараць-кветкі дыскатэкамі.
Алена КАРПЕНКА.