Пасеяць і зберагчы
Адна справа культуры пасеяць, другая — засцерагчы іх ад пустазелля і хвароб.
Як паведамілі ў дзяржаўнай установе па насенневодстве, каранціну і ахове раслін, на гэты час ужо цалкам праведзена хімпраполка яравых зерневых і зернебабовых культур, яравога рапсу. Трэці раз праводзіцца хімпраполка цукровых буракоў. Вядзецца хімічная апрацоўка кукурузы (выканана 30 працэнтаў).
Унесены рэгулятары росту пад азімыя культуры, гэтым часам уносяцца пад ярыну. З мэтай аховы бульбы ад пустазелля, на 100 працэнтах плошчаў пад дадзеную культуру ўнесены гербіцыды. Праводзіцца фунгіцыдная апрацоўка азімых (выканана 60 працэнтаў), пачалі аналагічную апрацоўку ярыны (18 працэнтаў). Там, дзе маецца неабходнасць, фунгіцыдамі і інфекцыцыдамі апрацоўваецца гародніна.
Алена КАРПЕНКА.