Час рыхтаваць насенне
Як паведамілі ў Дзяржаўнай установе па насенневодстве, каранціну і ахове раслін, гэтым часам праводзіцца аналіз насення яравых зерневых культур на заражанасць іх інфекцыямі каранёвых гніляў.
У тых сельгаспрапрыемствах, дзе апрацоўка не праводзілася (СВК “Калгас імя Дзяржынскага”), усе партыі ячменю пашкоджаны каранёвымі гнілямі. Максімальнае пашкоджанне адзначана на гатунку “Сябра-суперэліта” — 43 працэнты. На гэтым гатунку адзначана максімальнае пашкоджанне гельмінтаспарыёзам (11 працэнтаў).
Праведзена абследаванне маналітаў азімых зерневых культур (пшаніцы, жыта, трыцікале). Усе расліны “жывыя”. З хвароб адзначана снежная плесень (пашкоджанасць па першаму балу).
Алена КАРПЕНКА.